Скрбонка роднага слова

 

Праект «Слова тыдня» (Слова недели) — это популярная образовательная акция и инициатива в детских садах Беларуси, направленная на знакомство детей с белорусским языком и обогащение их словарного запаса.

Праект «Слова тыдня» — гэта наша агульная ініцыятыва, якая дапамагае дзецям адчуць прыгажосць і мілагучнасць роднай беларускай мовы. Ён рэалізуецца ў адпаведнасці з Вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі (адукацыйныя галіны «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», «Мастацкая літаратура») і накіраваны на тое, каб захаваць нашу гісторыка-культурную спадчыну і прабудзіць у дзетках устойлівы інтарэс да роднага слова.

Чаму гэта важна для  дзіцяці? Калі дзіця чуе прыгожую беларускую мову, яно не проста вучыць новыя словы — яно развівае маўленне, пашырае кругагляд, вучыцца адчуваць эмацыйныя адценні і ганарыцца тым, што мы, беларусы, маем такую багатую і мілагучную мову. Кожнае новае слова становіцца для дзіцяці маленькім адкрыццём!

 

Запрашаем бацькоў далучыцца!

Ваш удзел — гэта самы важны крок. Калі дзіця бачыць, што мама і тата разам з ім цікавяцца роднай мовай, гэта матывуе значна мацней за любыя словы. Давайце разам ствараць для дзяцей свет, дзе беларускае слова гучыць горда і прыгожа!

Слова тыдня “Чаравік”

06.11.2026

На гэтым тыдні ў нашай 2 групе гучала цікавае беларускае слова – «чаравікі» .
Выхаванцы малявалі чаравікі у народным традыцыйнам стыле “маляванка” і ўпрыгожвалі іх рознымі ўзорамі з дапамогай пластыліну;
гулялі ў дыдактычныя і інтэрактыўныя гульні, дзе падбіралі пары абутку і называлі яго часткі;
рухаліся ў весёлых рухлівых гульнях; гулялі ў слоўныя гульні, складалі сказы са словам «чаравікі»;
слухалі і вучылі вершы, разглядалі кнігі і ілюстрацыі з выявамі чаравікаў.
Дзеці даведаліся, што патрэбна беражліва ставіцца да свайго абутку, а таксама пашырылі свой слоўнікавы запас беларускімі словамі.

 

 

Слова тыдня “Бусел”

06.11.2026

На працягу тыдня ў старэйшай групе №3 асаблівая ўвага была прысвечана беларускаму слову «бусел».

Дзеці пазнаёміліся з гэтай прыгожай птушкай, даведаліся пра яе знешні выгляд, месца пражывання, звычкі і значэнне ў жыцці беларускага народа. Выхаванцы даведаліся, чаму бусла лічаць адным з сімвалаў Беларусі і чаму яго так любяць у нашай краіне.

Каб новае слова трывала замацавалася ў дзіцячай мове, былі арганізаваны маўленчыя гульні і гутаркі. Дзеці адгадвалі загадкі пра бусла, падбіралі прыметнікі да слова «бусел». Разглядваючы ілюстрацыі, выхаванцы вучыліся знаходзіць характэрныя асаблівасці птушкі, адказваць на пытанні і складаць невялікія апавяданні.
У творчай майстэрні дзеці выконвалі аплікацыю «Бусел», ствараючы выяву птушкі з паперы. Таксама дзеці развучвалі на памяць верш Васіля Віткі «Бусел». Падчас завучвання выхаванцы вучыліся выразна і правільна вымаўляць словы, перадаваць інтанацыю верша, запамінаць яго змест.

Знаёмства са словам тыдня стала для дзяцей магчымасцю не толькі ўзбагаціць свой слоўнікавы запас, але і адкрыць для сябе яшчэ адну цікавую старонку беларускай культуры.

 

 

 

 

 

 

Слова тыдня “Вавёрка”

30.10.2026

На гэтым тыдні ў  2й малодшай групе  адбылося сапраўднае знаёмства з ваверкай!

Вавё́рка — гэта маленькі, вельмі хуткі і пушысты лясны звярок. У яе доўгі пушысты хвосцік, вострыя вушкі з кутасікамі (кістачкамі) і прыгожая футра. Летам футра ў вавёркі рудое, а зімой — шэрае. Яна жыве на дрэвах, свой дом будуе ў дупле або ў гняздзе, якое называецца гайно. Вавёрка вельмі любіць шчоўкаць арэхі, есці шышкі, ягады і грыбы. Улетку і ўвосень яна робіць запасы на зіму — хавае ежу ў дуплах або закопвае ў зямлю. Вавёрка — не драпежнік, яна працавітая і запаслівая. Гэта сапраўдны маленькі цуд прыроды!

Мы не толькі гутарылі, але і ўвасобілі свае ўражанні ў творчасці:
-Малявалі ваверку — атрымаліся яркія, жывыя партрэты лясной красуні;
-Рабілі аплікацыю — з цёплым футрам, гарэхамі і галінкамі;

-Чыталі  верш Н. Галіноўскай «Ваверчына хатка»;

– Адгадвалі загадкі.

Дзеці даведаліся новыя словы, патрэніравалі дробную маторыку і проста атрымалі задавальненне ад творчасці. А яшчэ мы цяпер дакладна ведаем: ваверка — гэта не толькі прыгожы звярок, але і сапраўдны майстар па запасах!

 

Слова тыдня “Кашуля”

30.10.2026

У нашым дзіцячым садзе прайшло знаёмства са словам тыдня — «кашуля». Дзеці даведаліся, што кашуля — гэта беларуская назва сарочкі, рубашкі, традыцыйнай вопраткі з лёгкай тканіны, якую ўпрыгожвалі вышыўкай і арнаментам.
Да дзяцей у госці прыйшоў хлопчык Ян у беларускай народнай кашулі. Ён расказаў дзецям пра сваё адзенне, пазнаёміў іх з прыгажосцю беларускага народнага касцюма і правёў цікавыя гульні.Дзеці
малявалі, стваралі свае малюнкі кашуль, упрыгожвалі іх узорамі і арнаментамі. У гульнявой форме замацоўвалі значэнне слова, падбіралі выявы і параўноўвалі элементы народнай вопраткі.
Дзеці вучыліся вымаўляць слова «кашуля», складалі сказы і пашыралі слоўнікавы запас.
Сустрэча з хлопчыкам Янам дапамагла дзецям цікава і ў гульнявой форме далучыцца да беларускай культуры. Такія мерапрыемствы развіваюць мову, творчыя здольнасці і выхоўваюць любоў да роднай мовы і традыцый беларускага народа.

 

Слова тыдня “Тата”

21.10.2026

Бацька – гэта той, хто гатоў зняць з сябе апошнюю кашулю, толькі каб яго дзеці мелі лепшы лёс.

Кожны сапраўдны тата заўсёды ахоўвае сваю сям’ю і абараняе сваю Радзіму, бо для яго сям’я і Радзіма – гэта суцэльная, непарушная з’ява.

Бацька павінен з’яўляцца для дзяцей мужным і мудрым прыкладам, ён заўсёды дасць добрую параду і дапаможа ў цяжкую часіну.

Тата ніколі не стоміцца чакаць сваіх дзяцей, нават калі яны часам доўга не прыязджаюць да яго ў госці.

І, канешне ж, бацька – гэта той найпершы чалавек, каго ўспамінаюць з удзячнасцю і павагай, бо ён – як і матуля – стаіць ля вытокаў жыцця і прадаўжэння роду.

На пряцягу тыдня выхаванцы знаёміліся са словам Бацька (Тата) праз розную дзейнасць.

Мастацкія творы:  “Сынок з кулачок”, “Паліпка сынок”, верш “Бацька і сыны” , беларускія народныя казкі: “Сынок з кулачок”, “Гарошак”, “Піліпка сынок” , малыя формы фальклору.

У групах былі арганізаваны гульні: “Бацькавы памочнікі”, “Што ўмее бацька?»(падбор дзеясловаў, пашырэнне ведаў пра абавязкі ў сям’і, «Угадай бацькаву прафесію» -(развіццё мыслення і пантамімы).

Мастацкая дзейнасць. Маляванне, лепка, аплікацыя: “Мой тата”, “Што патрэбна бацьку для работы”, “Бацькавы памочнікі”.

Слова тыдня “Матуля”

14.10.2026

 

Маці….  Матуля… Колькі ў гэтым слове нявыказанай пяшчоты, прыхільнасці,дабрыні і мужнасці.

Для малых матуля – гэта цэлы сусвет, для дарослых – астравок душэўнага спакою. Яна як ласкавы і цёплы сонечны промнік, як агеньчык у цемры, які абавязкова выведзе на светлы бок у любой сітуацыі. Яе пяшчотныя рукі суцішаюць любы боль, а словы падтрымкі нібыта даюць крылы.

На працягу тыдня нашы дзеці знаёміліся з гэтым чароўным словам  Маці праз мастацкія творы: Э. Агняцвет “Мама песціла маладога” ,В. Вярба “Матуліны рукі”, М. Хведаровіча “Свеціць, як сонца, ад самай калыскі…”, Р. Барадулін “Ната маму любіць надта” і інш.

Праз адукацыйную вобласць “Дзіця і грамадства” у дзяцей фарміравали асновы культуры сямейных адносін, выхаванне павагі, клопату і каштоўнаснага стаўлення да маці.

У групах была арганізавана сюжэтна-ролевая гульня “Сям’я”.

На занятках выяўленчай дзейнасці выхаванцы малявалі партрэт матулі, стваралі святочныя паштоўкі з выкарыстаннем дэкаратыўных элементаў.

Памятка для бацькоў

01.10.2026

Шаноўныя бацькі!

З 1 кастрычніка 2026 года ў нашым дзіцячым садзе пачынаецца акцыя «Слова тыдня». Кожны тыдзень дзеці знаёмяцца з адным беларускім словам: вучаць яго значэнне, слухаюць казкі і вершы, гуляюць у гульні. Мы запрашаем вас да ўдзелу!

  1. Што такое «Слова тыдня»

Гэта штотыднёвая акцыя, падчас якой усе дзеці ў садзе даведаюцца пра адно новае беларускае слова. Напрыклад: цуд, згода, світанак, калыханка, дабрыня, сяброўства.

Мэта — каб дзеці палюбілі родную мову, навучыліся прыгожа і правільна размаўляць, ведалі беларускія казкі, вершы і традыцыі.

  1. Як вы можаце дапамагчы
Што рабіць Як гэта выглядае
Размаўляйце па-беларуску Ужывайце слова тыдня ў штодзённых размовах: «Які цуд!», «Будзь ласкавы…»
Чытайце разам Чытайце дзіцяці беларускія казкі, вершы, калыханкі
Гуляйце разам Прыдумайце гульню са словам тыдня (напрыклад, «Хто больш назваў цудаў?»)
Слухайце разам Слухайце беларускія песні, калыханкі, аўдыёказкі
Рабіце разам Малюйце, ляпіце, стварайце вырабы па тэме слова
Дзяліцеся Расказвайце дзіцяці пра свае дзіцячыя ўспаміны, сямейныя традыцыі
  1. Што можна рабіць дома?
  • «Што ты лічыш найбольшым цудам?» — спытайце ў дзіцяці, запішыце адказ, раскажыце ў групе.
  • «Маё любімае беларускае слова» — разам з дзіцём прыдумайце і намалюйце.
  • «Калыханка перад сном» — праспявайце дзіцяці беларускую калыханку.
  • «Сямейная скарбонка» — раскажыце пра сямейныя традыцыі, святы, рэліквіі.
  • «Прырода вакол нас» — на прагулцы назірайце за зменамі ў прыродзе і называйце іх па-беларуску.
  1. Што адбываецца ў садзе?
  • Панядзелак: дзеці знаёмяцца са словам тыдня.
  • Аўторак–чацвер: чытаюць казкі, вершы, гуляюць у гульні.
  • Пятніца: падводзяць вынікі, робяць фота і відэа.
  • Штодзённа: выхавальнік ужывае слова ў розных сітуацыях.

Вынікі мы размяшчаем на сайце з хэштегам #МоўныЛанцужок2026 — так ствараецца агульная інтэрактыўная карта ўсёй краіны!

  1. Чаму гэта важна
  • Дзіця лепш ведае і любіць родную мову.
  • Развіваецца маўленне, памяць, уяўленне.
  • Дзіця вучыцца выказваць думкі і пачуцці.
  • Умацоўваюцца сямейныя сувязі праз сумесныя заняткі.
  • Фарміруецца любоў да роднага краю і яго традыцый.
  1. Карысныя парады
  • Не прымушайце — гуляйце і размаўляйце з задавальненнем.
  • Хваліце дзіця за кожнае сказанае беларускае слова.
  • Будзьце прыкладам — калі вы размаўляеце па-беларуску, дзіця таксама захоча.
  • Не байцеся памылак — галоўнае жаданне, а не ідэальнасць.
  • Задавайце пытанні — «А як па-беларуску будзе…?», «Што гэта значыць?».
  • Стварайце традыцыі — напрыклад, чытаць беларускую казку перад сном.
  1. Што можна зрабіць разам у выходныя
Дзейнасць Прыклад
Пачытаць казку «Зайкава хатка», «Лёгкі хлеб»
Пагуляць у гульню «Назві ласкава», «Хто больш ведае слоў»
Паглядзець мультфільм Беларускія мультфільмы
Паспяваць Беларускія калыханкі, песні
Памаляваць Ілюстрацыю да казкі або верша
Пагатаваць Беларускую страву разам з дзіцём
Наведаць Бібліятэку, музей, выстаўку
  1. Кароткі чэк-ліст для бацькоў
  • □ Я ведаю, якое слова тыдня зараз у садзе
  • □ Я размаўляю з дзіцём па-беларуску
  • □ Я чытаю дзіцяці беларускія казкі і вершы
  • □ Я гуляю з дзіцём у гульні са словам тыдня
  • □ Я цікаўлюся ў дзіцяці, што новага ён даведаўся
  • □ Я дапамагаю дзіцяці з хатнімі заданнямі
  • □ Я дзялюся ўспамінамі і традыцыямі сваёй сям’і
  • □ Я хвалю дзіця за кожнае беларускае слова
  1. Дзе даведацца больш?
  • Выхавальнік групы — задайце пытанні, папрасіце картку «Слова тыдня».
  • Бацькоўскі куток — там размяшчаюцца матэрыялы па акцыі.
  • Сайт дзіцячага сада — навіны і фотасправаздачы.
  • Сайт — шукайце па хэштегу #МоўныЛанцужок2026.
  1. Разам мы зробім больш!

Кожнае слова, сказанае па-беларуску, — гэта цаглінка ў будове любові да роднага краю. Давайце разам адкрываць дзецям прыгажосць беларускай мовы!

Дзякуй за ўдзел і падтрымку!